Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 чэрвеня 2018, 17:55

Віцебская філармонія завершыць сезон камерным open air 20 чэрвеня

8 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Віцебская абласная філармонія закрые XXIX канцэртны сезон 20 чэрвеня камерным open air, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Музычнае свята ва ўтульным дворыку філармоніі збярэ паклоннікаў класікі і мюзіклаў увечары ў кампаніі сімфанічнага аркестра.

У праграме пад адкрытым небам прагучаць лепшыя і новыя творы з рэпертуару аркестра і салістаў філармоніі: гарачая і чулая Хабанера з оперы "Кармэн" Жоржа Бізэ, багаты нацыянальным каларытам Венгерскі танец нумар 6 Іагана Брамса, папулярная мелодыя Summertime з оперы "Поргі і Бес" Джоржа Гершвіна, рамантычны дуэт Крысціны і Рауля з мюзікла "Прывід оперы" Эндру Лойда Уэбера і іншыя папулярныя творы.

Два дырыжоры і неверагодная камерная атмасфера - вечар закрыцця сезона, як заўсёды, здзівіць і запомніцца надоўга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі