Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Віртуоз-піяніст Аляксей Валодзін выступіць на Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета 29 верасня

Культура 11.09.2017 | 16:35
Аляксей Валодзін
Аляксей Валодзін

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віртуоз-піяніст Аляксей Валодзін выступіць з сольным канцэртам на XII Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета ў Мінску 29 верасня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік форуму, вядомы беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.

Музыкант упершыню прыедзе ў Мінск, каб сыграць у канцэртнай серыі "Легенды фартэпіяна" Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. У праграме восем казак Метнера і дзве фартэпіянныя санаты опус 28: нумар 3 Сяргея Пракоф'ева і нумар 1 Сяргея Рахманінава.

Аляксею Валодзіну 40 гадоў, ён ураджэнец Санкт-Пецярбурга. Іграць на раяле пачаў вучыцца ў дзевяцігадовым узросце ў вячэрняй музычнай школе, а пасля пераезду ў Маскву - у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе імя Гнесіных і ў Маскоўскай кансерваторыі ў класе праслаўленай Элісо Вірсаладзэ.

Лаўрэат мноства прэстыжных міжнародных конкурсаў пасля перамогі на Міжнародным конкурсе піяністаў імя Гезы Анды (Цюрых, Швейцарыя) стаў адным з самых запатрабаваных піяністаў свету. Выступае ў лепшых залах, уключаючы лонданскі Вігмар-хол, амстэрдамскі Консэртгебау, Парыжскую філармонію і Вялікую залу Маскоўскай кансерваторыі. З 2007 года ён эксклюзіўны артыст фірмы-вытворцы лепшых у свеце раяляў Steinway&Sons. Сярод яго партнёраў - дырыжоры Валерый Гергіеў, Лорын Маазель, Марак Яноўскі, Дзяржаўны квартэт імя Барадзіна, скрыпачы Юльян Рахлін і Жанін Янсен, віяланчэліст Міша Майскі.

З асаблівым задавальненнем Аляксей Валодзін выступае ў канцэртнай зале Марыінскага тэатра. Тут адбыўся яго "Бетховенскі марафон", калі ён за адзін вечар сыграў усе канцэрты Бетховена, і тут упершыню прагучала яго славутая канцэртная праграма "Шэкспір у музыцы". Рэпертуар Валодзіна бязмежны, што дае магчымасць яму кожны раз з'яўляцца перад публікай у новым артыстычным амплуа.

А калі да гэтага дадаць выдатную тэхніку, пявучы насычаны гук, яркасць і свежасць інтэрпрэтацый, - зразумела, чаму Валодзіна называюць віртуозам і масліцелем і параўноўваюць то з Рыхтэрам, то з Рахманінавым. Сцвярджаюць, што пад яго пальцамі творы Баха, Шапэна, Бетховена гучаць так, як яны гучалі ў часы іх напісання.

"Пасля такіх мэтраў, як Паўль Бадура-Шкода, Бары Дуглас, Мікалай Луганскі, мы вельмі рады прымаць у сябе такога знакамітага піяніста, як Аляксей Валодзін", - сказаў мастацкі кіраўнік фестывалю.

Як паведамлялася, урачыстае адкрыццё фестывалю, на якім выступіць расійскі сімфанічны аркестр "Новая Расія" пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета, адбудзецца 27 верасня ў Вялікай Зале Белдзяржфілармоніі. Таксама аб'яўлены два маштабныя праекты з удзелам Міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера - 4 кастрычніка адразу з трыма салістамі: з сусветна вядомай акардэаністкай Ксеніяй Сідаравай, лаўрэатам конкурсу Чайкоўскага Давідам Герынгасам (віяланчэль, Германія) і Масіма Мерчэлі (флейта, Італія).

Урачыстае закрыццё фестывалю - 8 кастрычніка. Для публікі ў праграме серыі "Легенды на скрыпцы Страдывары" будзе саліраваць унікальны скрыпач Юльян Рахлін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.