Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 ліпеня 2016, 09:12

Валерый Лявонцьеў: беларусы - надзвычай даверлівыя гледачы

19 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў 18 ліпеня на сваёй "Зорнай гадзіне" назваў віцебскую публіку роднай, дамашняй, а ўсіх беларусаў - надзвычай даверлівымі гледачамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расказваючы аб гастролях у далёкіх рэгіёнах Расіі, Валерый Лявонцьеў абазначыў такую тэндэнцыю: некаторыя гледачы першыя хвілін 10-20 канцэрта насцярожана назіраюць за артыстам, быццам спрабуючы пераканацца, ці ён гэта. "Можа, гэта з-за частых выпадкаў выступлення двайнікоў. Можа, выяўляецца стомленасць у грамадстве ў такі няпросты час. Але гэта не датычыцца віцебскай публікі. Беларусы наогул надзвычай даверлівыя гледачы. Такое адчуванне, што ты і не ад'язджаў нікуды. І нікому не трэба даказваць, што ты добры. Я заўсёды тут адчуваю ўздым настрою. Як свята. Дзякуй, што запрасілі", - адзначыў Валерый Лявонцьеў.

У цэлым жа асаблівых адрозненняў паміж публікай у розных краінах, паводле слоў артыста, няма. "У Прыбалтыцы крыху цяжэй "разварушыць" гледачоў - яны па прыродзе сваёй больш стрыманыя, чым, скажам, жыхары поўдня. Але ў працэсе канцэрта рэакцыя выраўноўваецца", - прывёў прыклад артыст. Падобная сітуацыя ў далёкім замежжы. У Германіі людзі павольна "разварушваюцца", у Аўстраліі гледачы, якія ў асноўнай сваёй масе даўно эмігрыравалі з Расіі і засумавалі па ёй, - хутчэй. Асабліва калі гэта артыст, якога яны ведалі яшчэ да ад'езду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі