Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Вакалістка Мікіціч з Беларусі стала ўладальніцай Гран-пры конкурсу "Крылы талентаў" у Італіі

Культура 17.07.2017 | 13:17
Ганна Мікіціч
Ганна Мікіціч

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Мікіціч перамагла на конкурсе вакальнага і інструментальнага майстэрства "Крылы талентаў" у горадзе Рыміні (Італія), які стаў часткай міжнароднага фестывалю дзяцей і моладзі "Рэгата талентаў". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі педагогі выканаўцы Канстанцін Драпеза і Аляксандра Кірсанава, удзельнікі вядомага беларускага дуэта Аляксандра і Канстанцін, першыя прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне".

Музыканты былі запрошаны ў якасці хэдлайнераў фестывалю з сольным выступленнем. Разам з артыстамі ў Італію прыехалі і іх выхаванцы для ўдзелу ў конкурсе. Ганна Мікіціч з горада Івацэвічы стала ўладальніцай Гран-пры конкурсу вакалістаў.

Ганна Мікіціч пазнаёмілася з Аляксандрай і Канстанцінам на рэспубліканскім конкурсе "Новыя імёны Беларусі", арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў 2016 годзе. Музыканты сталі куратарамі і прадзюсарамі Ганны. Юная выканаўца лічыць удзел у конкурсе ў Італіі цудоўнай магчымасцю паказаць свае вакальныя даныя за межамі роднай краіны. Яе выкананне песні I will always love you з рэпертуару Уітні Х'юстан міжнароднае журы ацаніла вельмі высока, прысудзіўшы галоўную ўзнагароду творчага спаборніцтва.

А вучаніца Сеніцкай сярэдняй школы імя Я.Купалы Паліна Карніцкая і Настасся Краўчанка падзялілі другое месца.

Акрамя таго, у інструментальным жанры першае месца дасталося вучню гімназіі нумар 16 Мінска Максіму Захарынскаму, а другое - групе "Ледзянцы" ў складзе Алісы і Лізаветы Носік з Сеніцкай сярэдняй школы.

Дзеці ўжо некалькі гадоў займаюцца ў зорных педагогаў. Для некаторых з іх гэта было першае выступленне на міжнароднай сцэне, іншыя ўжо станавіліся пераможцамі розных конкурсаў.

У харэаграфічным жанры Беларусь прадставіў заслужаны аматарскі калектыў ансамбль танца "Дружба" з горада Гомеля, які таксама быў удастоены высокіх узнагарод.

Гала-канцэрт і ўзнагароджанне лаўрэатаў праходзіла на вялікай сцэне пад адкрытым небам у сценах старадаўняга замка XV стагоддзя Кастэль Сісмонда. Італьянскія слухачы з вялікай цеплынёй і ўвагай прымалі беларускіх выканаўцаў.

Міжнародны фестываль "Рэгата талентаў" за 5 гадоў яго правядзення прыняў удзельнікаў з дзевяці краін свету. Ён праходзіць пры падтрымцы італа-беларускага цэнтра супрацоўніцтва і адукацыі "Сардзінія", цэнтра міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Беларусі і лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўніка праекта Галіны Ламінскай. У гэтым годзе фестываль праходзіў з 29 чэрвеня па 12 ліпеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 жніўня Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за II квартал 2017 года (паводле даных Белстата - Br796,8).