Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 снежня 2017, 14:31

У Віцебску вызначылі лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі

27 снежня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2017 год будуць ушаноўваць сёння ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў аблвыканкаме.

Лепшымі літаратарамі года прызнаны 4 чалавекі. У намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" адзначана Ганна Навасельцава за кнігу "І чарам сніцца чалавек", а таксама Аркадзь Падліпскі за кнігі "Улица Гоголя, 6", "Улица Ленина, 32", "Улица Суворова, 3" і "Улица 1-я Доватора, 14/9" аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі "Біяграфія віцебскага дома". У намінацыі "Паэзія" лаўрэатам стала Алена Фядзяева, яна адзначана за зборнік вершаў "Дар Божий - жизнь". Кніга "Детский мир" Тамары Красновай-Гусачэнка прызнана лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей".

Крытэрыямі выбару пераможцаў з'яўляліся актуальнасць твораў, значнасць для беларускай літаратуры і культуры, а таксама рэгіянальная значнасць.

Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама ўпершыню была ўручана ў 2013 годзе (па выніках 2012-га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі