Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2019, 10:39

У Тэль-Авіве назавуць першую дзясятку фіналістаў "Еўрабачання-2019"

14 мая, Тэль-Авіў /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. У Тэль-Авіве сёння пройдзе першы паўфінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". На галоўную сцэну форуму ў Expo Tel Aviv выйдуць прадстаўнікі 17 краін, у тым ліку Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Толькі 10 удзельнікаў першага паўфіналу змогуць трапіць у фінал. Шоу адкрые выступленне спявачкі Тамты з Кіпра. Пад нумарам 17 выступіць прадстаўнік Сан-Марына - Серхат. Беларуская ўдзельніца - юная спявачка ZENA - выйдзе на сцэну з кампазіцыяй "Like It" восьмай. Яна прадставіць публіцы яскравы нумар.

Акрамя таго, за пуцёўку ў фінал сёння будуць змагацца выканаўцы з Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі.

У адпаведнасці з правіламі форуму беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну. Але будзем спадзявацца, што наша падтрымка дапаможа беларускай удзельніцы.

Другі паўфінал песеннага форкуму адбудзецца 16 мая, фінал - 18 мая, менавіта ў гэты дзень стане вядома імя пераможцы "Еўрабачання-2019". Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі