Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У сталічным Верхнім горадзе пройдзе 15 свят нацыянальных культур

Культура 14.05.2018 | 11:57
Фота з архіва
Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску на тэрыторыі Верхняга горада ў летнім музычна-турыстычным сезоне пройдзе 15 свят нацыянальных культур, паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрые цыкл мерапрыемстваў рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет", які 26 мая збярэ больш за 300 майстроў народнай творчасці Беларусі, на сцэне выступяць творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Будзе прадстаўлена беларуская нацыянальная кухня.

2 чэрвеня ля гарадской ратушы пройдзе свята шведскай культуры. Арганізатары абяцаюць у гэты дзень нямала сюрпрызаў, у прыватнасці, можна будзе прымераць незвычайныя шлемы.

Таксама ў гэтым сезоне ў сталіцы свае традыцыі і культуру прадставяць Расія, Польшча, Літва, Малдова, Ізраіль, Азербайджан, Грузія, Грэцыя, Рэспубліка Карэя, Італія, Арменія, упершыню - Вялікабрытанія і Эстонія.

Летні музычна-турыстычны сезон адкрыўся ў Мінску 5 мая. На мінулых выхадных дадзены старт ужо традыцыйнаму праекту "Пешаходка. Музычная карта Мінска", які аб'яднаў больш за 200 музыкантаў. З'явілася новая пляцоўка для дзяцей у Карэтным дворыку, дзе на пастаяннай аснове па суботах праходзяць розныя канцэртна-забаўляльныя праграмы. Таксама ў ліку мерапрыемстваў святочнай афішы значацца гістарычныя рэканструкцыі, прысвечаныя найбольш важным вехам у гісторыі Беларусі, Дню горада, танцавальныя майстар-класы, канцэрты "Джазавыя вечары ля Ратушы", "Класіка ля Ратушы" і інш.

Упершыню аб пешаходнай зоне, дзе кожныя выхадныя гараджане могуць адпачываць і праводзіць вольны час, у Мінску пачалі гаварыць летам 2012 года - тады прадаставілі ўчастак вул. Карла Маркса. Потым канцэртная пляцоўка перамясцілася на тэрыторыю Верхняга горада. Артысты тут будуць выступаць да восені. Святочная афіша размешчана на сайце Мінгарвыканкама.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Медыцына Беларусі ў лічбах У Беларусі функцыянуюць 1580 медыцынскіх арганізацый.