Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 верасня 2017, 16:20

У Польшчы знойдзены фота дзяцей Вайніловіча, у памяць пра якіх быў пабудаваны ў Мінску Чырвоны касцёл

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У польскіх архівах знойдзены фота дзяцей Эдварда Вайніловіча, у памяць пра якіх у Мінску быў пабудаваны Чырвоны касцёл, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Рэдкія здымкі прывёз настаяцель касцёла святога Сімяона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк. Ён адшукаў фатаграфіі ў польскім горадзе Быдгашч, дзе знаходзіцца вялікі архіў заснавальніка Чырвонага касцёла і жывуць яго далёкія сваякі.

Гісторыя ўзнікнення Чырвонага касцёла звязана з трагедыяй славутага роду Вайніловічаў. У дванаццацігадовым узросце, пасля цяжкай хваробы, памёр сын вядомага памешчыка Эдварда Вайніловіча, а праз шэсць гадоў, не дажыўшы да свайго 19-годдзя, пайшла з жыцця і яго дачка Алена. Каб увекавечыць памяць дзяцей, сям'я ахвяравала свае фундацыі на будаўніцтва ў Мінску храма.

Згодна з данымі некаторых крыніц, незадоўга да смерці дачка Вайніловіча ўбачыла ў сне неверагоднага хараства касцёл, а прачнуўшыся, намалявала яго па памяці. Кіруючыся эскізамі дзяўчыны, варшаўскі архітэктар Томаш Пайздэрскі ў пачатку ХХ стагоддзя і стварыў праект неараманскага храма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі