Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 мая 2018, 20:00

У Мінску ўрачыста адкрыўся гарадскі Палац культуры

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё Мінскага гарадскога Палаца культуры адбылося сёння ў сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Ён заявіў, што адкрыццё гарадскога Палаца культуры - знакавая падзея для Мінска. "Нарэшце і ў нас з'явіўся свой дом культуры з сучаснымі заламі, якія дадуць магчымасць дзецям займацца творчасцю. Гарадскі Палац культуры стане цэнтрам прыцягнення не толькі жыхароў Ленінскага раёна - тут будуць праходзіць знакавыя мерапрыемствы гарадскога маштабу", - адзначыў Андрэй Шорац.

З прывітальным словам выступіла і ўладальніца тытула "Міс Беларусь-2018" Марыя Васілевіч. Яна падкрэсліла значнасць стварэння спрыяльных умоў для заняткаў культурай. На адкрыцці Палаца культуры старшыня Мінгарвыканкама яшчэ раз павіншаваў Марыю з перамогай і падарыў ёй памятны сувенір, каб яна "не забывала, што родам з Мінска".

Для прысутных на адкрыцці правялі невялікую экскурсію па Палацы культуры. Тут функцыянуюць дзве глядзельныя залы - вялікая на 660 пасадачных месцаў і малая на 180 месцаў. Таксама да паслуг дзеячаў мастацтваў 5 групавых артыстычных грымёрных, памяшканні для рэпетыцый аркестра, хору, тэатральных і музычных калектываў, 3 харэаграфічныя залы, памяшканні для камфортнай работы студый, гурткоў і клубаў па інтарэсах.

Прадставілі гасцям і экспанаты выстаўкі работ скульптара Сяргея Аганава і мастака-графіка Ігара Гардзіёнка "На адным полі воіны", прысвечанай гістарычным дзеячам Беларусі.

У структуры Палаца культуры, які размешчаны на вул.Маякоўскага, працуе 14 творчых калектываў, з іх шэсць маюць званне "народны" і "ўзорны". Плануецца, што Мінскі гарадскі Палац культуры стане адной з вядучых сцэнічных пляцовак сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі