Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Мінску 24-26 сакавіка пройдзе ўік-энд франкафоннага кіно

Культура 16.03.2017 | 11:41

16 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Мінску 24-26 сакавіка пройдзе ўік-энд франкафоннага кіно, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Мерапрыемства арганізуецца ў час Дзён Франкафоніі ў Беларусі пры садзейнічанні французскай дыпмісіі і аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску. Кінафільмы будуць дэманстравацца ў кінатэатры "Ракета". Праграму ўік-энда адкрые швейцарска-французскі анімацыйны фільм "Жыццё кабачка", які ўвайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" і атрымаў дзве прэміі "Сезар" у намінацыях "Лепшы анімацыйны фільм" і "Лепшы адаптаваны сцэнарый". Акрамя таго, карціна была паказана ў праграме "Двухтыднёвік рэжысёраў" Канскага кінафестывалю і атрымала Гран-пры фестывалю анімацыйнага кіно ў Ансі.

Шырокай глядацкай аўдыторыі будуць таксама прадстаўлены фільм "Штучкі Сафі", які з'яўляецца экранізацыяй папулярнай дзіцячай кнігі французскай пісьменніцы XIX стагоддзя Софьі дэ Сегюр, і анімацыйная стужка "Хлопчык-фантом", створаная на знакамітай французскай студыі Folimage Жанам-Лупам Фелісіёлі і Аленам Ганьёлем, вядомым беларускім гледачам па фільме "Жыццё ката".

Акрамя таго, мінчане змогуць убачыць любоўную драму "У цені жанчын" - апошнюю работу аднаго з галоўных прадстаўнікоў кінематографа "пасля новай хвалі" Філіпа Гарэля. Не менш цікавай для аматараў сучаснага франкафоннага кіно будзе і карціна Міі Хансен-Леве "Эдэм".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд