Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У конкурснай праграме фестывалю нацыянальнай драматургіі заяўлена 12 спектакляў

Культура 09.10.2017 | 17:03

9 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У конкурснай праграме VI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча папярэдне заяўлена 12 спектакляў, пастаўленых у мінулых і сёлетнім сезонах па творах беларускіх драматургаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Бабруйскім гарвыканкаме.

У іх ліку Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "Арт Карпарэйшн" (Мінск) з праектам "Опіум", Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем "Ладдзя роспачы", Слонімскі драматычны тэатр з пастаноўкай "Тарас на Парнасе", незалежная тэатральная група з Санкт-Пецярбурга "Театр post" з работай "Поле". Магілёўскі абласны драматычны тэатр прывязе на фестываль драму "Скарына", Магілёўскі абласны тэатр лялек - галюцынацыю "Сіняя-сіняя", а гаспадары тэатральнага форуму - Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча - прадставяць прэм'еру гэтага сезона - "Кропкі на часавай восі".

У кожнай з дзвюх катэгорый конкурснай праграмы форуму - "Спектакль тэатра драмы" і "Эксперымент" - выберуць лепшы спектакль, рэжысуру, сцэнаграфію, п'есу сучаснага беларускага аўтара, вызначаць лепшую мужчынскую і жаночую ролі, у тым ліку другога плана. У праграме таксама выстаўкі, экскурсіі, чытанне п'ес беларускіх драматургаў, майстар-класы, круглыя сталы па пытаннях развіцця нацыянальнай драматургіі і тэатра.

VI Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску 17-22 лістапада. Арганізатарамі выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.