Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лістапада 2017, 14:48

У конкурсе фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску будуць спаборнічаць 19 удзельнікаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У конкурсе ХХХ Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску будуць спаборнічаць 19 удзельнікаў. Аб гэтым паведаміла журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск" Марына Раманоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль пройдзе з 15 па 19 лістапада, а 16 і 17 лістапада адбудзецца закрыты тур беларускага конкурсу сучаснай харэаграфіі. Усяго на конкурс было прадстаўлена 40 заявак, але спаборнічаць за выхад у фінал змогуць 19 удзельнікаў. Паводле слоў Марыны Раманоўскай, цікавасць да конкурсу высокая, арганізатары атрымліваюць заяўкі ад добра падрыхтаваных артыстаў, прафесійных харэографаў.

Убачыць выступленні фіналістаў гледачы змогуць 18 лістапада, а на наступны дзень на цырымоніі закрыцця адбудзецца ўручэнне ўзнагарод. Узначаліць міжнароднае журы конкурсу харэограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, народны артыст Малдовы Раду Паклітару.

Марына Раманоўская дадала, што, нягледзячы на высокую канкурэнцыю такіх фестываляў у свеце, віцебскі танцавальны форум мае сваю нішу. Фестывальныя праграмы выклікаюць цікавасць у публікі. Дарэчы, кошт білетаў дэмакратычны, самыя дарагія будуць каштаваць Br23.

Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі