Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 кастрычніка 2016, 15:50

У "Еўрабачанні-2017" прымуць удзел 43 краіны

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе ў маі будучага года ў сталіцы Украіны - Кіеве, прымуць удзел 43 краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт міжнароднага песеннага конкурсу.

Такая ж колькасць краін удзельнічала ў конкурсах 2008 і 2011 гадоў. Сярод удзельнікаў - Румынія і Партугалія, якія вяртаюцца пасля гадавой адсутнасці. Аўстралія мае намер трэці раз удзельнічаць у конкурсе "Еўрабачанне". У мінулым годзе на сцэне ў Стакгольме аўстралійка Дэмі Ім заняла другое месца, а ў 2015-м у Вене Гай Себасцьян стаў пятым.

Боснія і Герцагавіна не будзе ўдзельнічаць у 2017 годзе ў маштабным песенным шоу Еўропы па прычыне рэарганізацыі нацыянальнага вяшчальніка.

Краіны - ўдзельніцы конкурсу "Еўрабачанне-2017": Албанія, Арменія, Аўстралія, Аўстрыя, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грузія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Латвія, Літва, Македонія, Мальта, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расія, Сан-Марына, Сербія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Украіна, Вялікабрытанія.

Паўфіналы конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудуцца 9 і 11 мая, фінал - 13 мая.

У 2017 годзе "Еўрабачанне" пройдзе ў сталіцы Украіны. Кіеў прымаў ужо конкурс у 2005 годзе, а таксама дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2009 і 2013 гадах. Міжнародны выставачны цэнтр, які выбраны месцам правядзення конкурсу, змяшчае да 11 тыс. гледачоў. Інфармацыя аб білетах будзе аб'яўлена ў хуткім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі