Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 красавіка 2018, 12:42

У Беларусі амаль 300 гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць стаць турыстычнымі аб'ектамі

23 красавіка, Нясвіжскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі амаль 300 гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць стаць турыстычнымі аб'ектамі. Аб гэтым 21 красавіка журналістам паведаміў міністр культуры Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр расказаў, што ў краіне штогод абнаўляюцца і ўключаюцца ў турыстычны абарот дзясяткі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. "Цяпер у Беларусі застаецца каля 300 гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія патрабуюць уключэння ў абарот", - праінфармаваў Юрый Бондар. На яго думку, крыніцы фінансавання для гэтага могуць быць рознымі: прыватныя інвестыцыі, мясцовыя бюджэты.

Як паведамлялася раней, у аграгарадку Сноў Нясвіжскага раёна разглядалася рэканструкцыя палацава-паркавага ансамбля Рдултоўскіх. Перспектывы палаца абмеркавалі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Юрый Бондар, прадстаўнікі Мінбудархітэктуры і мясцовых улад. Акцэнт быў зроблены на тым, каб усе аб'екты палацава-паркавага ансамбля былі задзейнічаны эфектыўна.

Як праінфармаваў Юрый Бондар, будучыня палаца абмяркоўвалася з улікам развіцця Нясвіжскага раёна, багатага на гісторыка-культурныя каштоўнасці. У сувязі з гэтым міністр адзначыў перспектыўнасць уключэння палаца Рдултоўскіх у своеасаблівае Нясвіжскае залатое турыстычнае кальцо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі