Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 верасня 2016, 09:35

Тыдзень кітайскага кіно ў Беларусі паслужыць умацаванню адносін у сферы культуры - Дрыга

21 верасня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Тыдзень кітайскага кіно ў Беларусі паслужыць умацаванню адносін у сферы культуры. Такое меркаванне выказала 20 верасня першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга на ўрачыстым адкрыцці тыдня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка міністра, тыдзень кітайскага кінематографа паслужыць многім мэтам, у прыватнасці, беларусы больш даведваюцца пра кітайскае кіно.

У дзень адкрыцця ў мінскім кінатэатры "Масква" прадэманстравалі мастацкі фільм, які расказвае аб жыцці сучасных кітайцаў. "Фільм разлічаны не толькі на моладзь, але і на старэйшае пакаленне. Мы спадзяёмся, што публіка зразумее менавіта той сэнс, які мы ўклалі ў яго, гледачы пранікнуцца кітайскай культурай і даведаюцца больш аб нашай гісторыі", - адзначыў начальнік упраўлення кінематаграфіі Галоўнага ўпраўлення друку, выдавецтва, радыёвяшчання, тэлебачання і кінематаграфіі КНР Чжан Хунсэнь.

Тыдзень кітайскага кіно ў Беларусі праходзіць у Мінску з 20 па 24 верасня. У сталічным кінатэатры "Цэнтральны" гледачам будзе прадстаўлена пяць фільмаў кітайскіх рэжысёраў. 

Як адзначылі ў Міністэрстве культуры Беларусі, ведамствам сумесна з Міністэрствам культуры Кітая распрацаваны план культурнага супрацоўніцтва да 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі