Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Творчы вечар кінарэжысёра Галіны Адамовіч пройдзе 18 мая ў Маскве

Культура 17.05.2018 | 09:35
Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паказ беларускіх дакументальных фільмаў пройдзе 18 мая ў Маскве. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", у Маскоўскім Доме кіно адбудзецца творчы вечар вядомага беларускага кінарэжысёра Галіны Адамовіч і паказ трох яе карцін.

Будуць паказаны дакумэнтальныя фільмы "Завядзёнка", "Мужчынская справа", а таксама фільм, зроблены на відэастудыі Свята-Лісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, - "Манашка". Ва ўсіх гэтых стужак выдатны фестывальны лёс - яны адзначаны прызамі і ўзнагародамі вядучых расійскіх і еўрапейскіх кінафорумаў. Фільм "Завядзёнка" атрымаў узнагароды 11 кінафестываляў, у тым ліку Гран-пры МКФ "Залаты Віцязь" у Расіі, Гран-пры кінафестываляў у Італіі, Іране, Польшчы, Арменіі, Малдове, Беларусі. Галоўныя прызы на 12 міжнародных кінафестывалях атрымаў фільм "Манашка".

Вядучы кінарэжысёр студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Галіна Адамовіч - непаўторны майстар дакументальнага кіно са сваім творчым почыркам, стылістыкай, глыбокім пранікненнем у псіхалагічны свет герояў.

Разам з Галінай Адамовіч на сустрэчу ў Маскву адправіцца вядомы ў праваслаўных колах рэгент і кампазітар Юліянія (Дзянісава).

Творчы вечар і паказ беларускага дакументальнага кіно арганізаваў Саюз кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.