Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 кастрычніка 2017, 11:54

Творчая сустрэча Мікалая Чаргінца прайшла ў Мінску

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая сустрэча старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца прайшла ў адным з кніжных магазінаў Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў вядомага беларускага літаратара, які прадставіў гасцям свае кнігі і падзяліўся гісторыяй стварэння некаторых з іх, такія сустрэчы збліжаюць пісьменнікаў з чытачамі, даюць магчымасць прапагандаваць творы.

Апошнім часам цікавасць у грамадстве да кнігі крыху знізілася, адзначыў у размове з журналістамі Мікалай Чаргінец. Гэта звязана з развіццём сучасных тэхналогій, інтэрнэту. Літаратары прыйшлі да высновы, што найбольш эфектыўная форма ўзаемадзеяння з чытачом - гэта сустрэчы, размовы, калі кожны чалавек можа задаць пытанне, якое яго цікавіць, падзяліцца сваім меркаваннем з аўтарам, атрымаць аўтограф пісьменніка. Такія сустрэчы пастаянна праводзяцца ў працоўных калектывах, дзіцячых установах, ваенных часцях і г.д. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць павышэнню цікавасці да чытання, творчасці канкрэтнага пісьменніка, беларускай літаратуры ў цэлым.

Сваімі асабістымі ўражаннямі аб рабоце з Мікалаем Чаргінцом падзялілася першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. "Чалавек, у якога дзяцінства прайшло ў гады вайны, павінен быць сапраўдным, паколькі ён ведаў з малых гадоў, што такое дабро і зло. І як бы потым ні вадзілі яго дарогі лёсу, які ў яго багаты і цікавы, ён заўсёды вяртаўся ў родны горад, каб быць побач са сваімі землякамі", - сказала яна.

Мікалай Чаргінец - беларускі пісьменнік, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзяржаўны дзеяч Беларусі, генерал-лейтэнант унутранай службы (1993), кандыдат юрыдычных навук (1977), прафесар (2000), заслужаны работнік МУС СССР (1977).

Аўтар больш як 50 навуковых прац і звыш 40 мастацкіх твораў, некалькіх сцэнарыяў да мастацкіх кінафільмаў.

За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе ўнесены ў кнігу рэкордаў Гінеса.

17 кастрычніка Мікалай Чаргінец адзначыць 80-гадовы юбілей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі