Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 сакавіка 2017, 16:52

Цырымонія адкрыцця "Еўрабачання" пройдзе на плошчы Канстытуцыі ў Кіеве

15 сакавіка, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Цырымонія адкрыцця "Еўрабачання" пройдзе на плошчы Канстытуцыі ў Кіеве. Аб гэтым заявіў крэатыўны дырэктар падзей "Еўрабачання-2017" Сяргей Праскурня.

"7 мая - цырымонія чырвонай дарожкі і ўрачыстае адкрыццё песеннага конкурсу "Еўрабачанне". Пасля шматлікіх дыскусій мы спыніліся на лакацыі, якая дае магчымасць усяму свету ўбачыць Кіеў як сталіцу Украіны ў сучасным і гістарычным аспектах. Гэта плошча Канстытуцыі. Гэта будынак Вярхоўнай Рады. Гэта ўрадавы квартал. І гэта ўнікальны помнік архітэктуры - Марыінскі палац і знакамітая аглядная пляцоўка", - сказаў Сяргей Праскурня.

Ён таксама адзначыў, што даўжыня чырвонай дарожкі на "Еўрабачанні-2017" складзе рэкордныя для песеннага конкурсу 265 м.

У сваю чаргу кіраўнік аддзела івентаў Кірыл Варонін расказаў, што ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Паркавы" будзе размешчаны Еўраклаб - афіцыйная зона для акрэдытаваных фанаў і дэлегацый. Ён будзе функцыянаваць з 1 па 14 мая. Eurovision Village - афіцыйная лакацыя для фанаў, турыстаў, гасцей горада і кіяўлян - будзе размешчана на Крэшчаціку - пачне сваю работу з 4 мая і будзе функцыянаваць да 14 мая.

Фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў Кіеве 13 мая, паўфіналы - 9 і 11 мая. Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 43 краіны. Беларусь на "Еўрабачанні-2017" прадставіць група NAVIBAND з песняй "Гісторыя майго жыцця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі