Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 жніўня 2017, 14:55

"Тры Сафіі" намалююць мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны

15 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Унікальны мастацкі праект "Тры Сафіі" стартаваў сёння ў Вялікім Ноўгарадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД (МФГС).

У час акцыі маладыя мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны на сумесных пленэрах намалююць на сваіх палотнах Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія), Полацку (Беларусь) і Кіеве (Украіна). Вынікам іх сумеснай творчай работы стане выстава, якая адкрыецца 2 верасня ў Полацку і будзе прымеркавана да 1155-годдзя горада і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

З Беларусі карціны пераедуць у Кіеў, дзе будуць прадстаўлены шырокай публіцы ва Украінскім фондзе культуры. Расійскія гледачы змогуць азнаёміцца з выставай у час Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД, які пройдзе ў Маскве ў канцы лістапада.

"Акцыя рэалізуецца пры падтрымцы МФГС у рамках міжнароднага гуманітарнага праекта "Мінская ініцыятыва", які за тры гады існавання наглядна прадэманстраваў гатоўнасць прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і Расіі да культурнага дыялогу, стаў механізмам пастаяннага ўзаемадзеяння інтэлігенцыі трох краін і фундаментам для арганізацыі сумесных гуманітарных праектаў", - адзначылі ў фондзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі