Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2019, 16:13

Традыцыйныя вясельныя ўборы пакажуць на выстаўцы ў Віцебску

21 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нявестам на заметку: традыцыйныя вясельныя галаўныя ўборы і артэфакты жыхароў Віцебскай вобласці пакажуць на выстаўцы ў горадзе на Дзвіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Выстаўка "Вянок нявесты" адкрыецца 23 кастрычніка. Яе аснову складуць традыцыйныя галаўныя вясельныя ўборы розных рэлігійных канфесій, якія прывязуць прадстаўнікі раённых Дамоў рамёстваў. У складзе калекцый будуць таксама дэманстравацца павязкі і вянкі дружак нявест, шапкі жаніха і шафераў, хустачкі (насілі на плячах жаніх і яго шаферы), букеты (насілі на грудзях шаферы), фатаграфіі ў рамках, артэфакты пасагу нявесты, атрыбуты вясельнага абраду, лялечныя кампазіцыі вясельнага сюжэту і многае іншае.

Усе экспанаты адносяцца да XX стагоддзя. Частка з іх аўтэнтычная. Некаторыя рэчы былі карпатліва адноўлены па захаваных успамінах старажылаў і этнаграфічных навуковых даных. Лепшыя работы майстроў адзначаць спецыяльнымі дыпломамі.

У час выстаўкі для наведвальнікаў будзе працаваць фотазона, запланаваны майстар-клас па вырабе вясельнага вянка і дэманстрацыя абрадаў апранання нявесты, павязвання хусткі.

Азнаёміцца з выстаўкай можна будзе да 29 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі