Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2018, 16:43

Тэатр імя М.Горкага 27 сакавіка запрашае на рэпетыцыю прэм'еры

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага 27 сакавіка запрашае гледачоў на рэпетыцыю прэм'еры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Такі незвычайны падарунак для гледачоў у Міжнародны дзень тэатра падрыхтаваў НАДТ імя М. Горкага. Паклоннікі тэатра змогуць убачыць, як ствараецца спектакль. У 13.00 пачнецца адкрытая рэпетыцыя прэм'ернай пастаноўкі "Чацвёртая планета" Алега Данілава, рэжысёр - Дзмітрый Астрахан.

Прыйсці могуць усе жадаючыя пры ўмове прад'яўлення білета на любы спектакль тэатра імя М. Горкага ў сакавіку ці красавіку.

Гэта першы такі вопыт, але ў тэатры не выключаюць такую практыку і ў далейшым.

Прэм'ера спектакля "Чацвёртая планета" запланавана на 11 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі