Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 студзеня 2017, 18:44

Тэа, Юзары і IVAN стануць спецыяльнымі гасцямі фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017"

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэа, Юзары і IVAN стануць спецыяльнымі гасцямі фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" засталося зусім нямнога: ужо ў гэту пятніцу, 20 студзеня, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе аб'яўлена імя шчасліўчыка, які прадставіць Беларусь на прэстыжным музычным форуме ў маі ў Кіеве.

Тым часам медыяхолдынг прадаўжае падрыхтоўку да фінальнага гала-канцэрта. Сёння ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пачалася работа па мантажы абсталявання і сцэны. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў у студыі пройдуць 19 студзеня, а генеральныя прагоны шоу ў рэжыме прамога эфіру адбудуцца ўвечары 19 і днём 20 студзеня, непасрэдна перад фіналам.

На фінішную прамую галоўнай музычнай схваткі краіны выйшлі 13 прэтэндэнтаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі канкурсанты выступяць у наступным парадку: 1. ІЮЛЬ (Юлія Каранюк); 2. Аляксандра Ткач; 3. Уладзіслаў Курасаў; 4. Група NAVI; 5. ISAAK NIGHTINGALE; 6. KATTIE; 7. NUTEKI; 8. NAPOLI; 9. Мікіта Ходас; 10. Анжаліка Пушнова; 11. Настасся Шаверанка; 12. LERMONT x JULIC; 13. Група PROвакацыя.

Фінальнае шоу пачнецца ў 22.00 і будзе трансліравацца са студыі "600 метраў" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме online на сайце медыяхолдынга tvr.by. Прамую трансляцыю канцэрта таксама будзе весці радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".

Паводле слоў арганізатараў, шоу абяцае стаць запамінальным і яркім. І тэлегледачоў, і гасцей у студыі чакае шмат сюрпрызаў, пачынаючы ад якасці "карцінкі" да цікавых графічных рашэнняў, якія, несумненна, уразяць аўдыторыю.

Плануецца, што ў вялікім канцэрце, акрамя фіналістаў, прымуць удзел спецыяльныя госці, сярод якіх Тэа, Юзары і IVAN, якія раней прадстаўлялі краіну на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне", а таксама самыя яркія канкурсанты цяперашняга нацыянальнага адбору.

Вядучымі гала-канцэрта стануць Вольга Рыжыкава і Тэа.

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна) будзе вызначаны ў час трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50х50.

Дарэчы, на гэты раз чакаць вынікі галасавання, хвалявацца і радавацца фіналісты разам з тэлевядучым Яўгенам Перліным будуць у спецыяльна адведзеным месцы - Грын руме.

Пакуль жа канкурсанты прадаўжаюць старанна рыхтавацца да заліковага рыўка. Якія акцэнты прэтэндэнты расставілі ў сваіх нумарах, на што робяць стаўкі, у якіх вобразах паўстануць перад публікай - усіх сакрэтаў фіналісты не раскрываюць, але абяцаюць здзівіць, уразіць і вырваць перамогу.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі