Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 красавіка 2018, 17:31

"Таемнае жыццё Уолтэра Міці" ў перакладзе на беларускую мову адкрые новы сезон кінаўік-эндаў

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы сезон "Беларускіх уік-эндаў" пачынае прыгодніцкая камедыя "Таемнае жыццё Уолтэра Міці". Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары, паказы пройдуць з 27 па 29 красавіка ў кінатэатры "Масква" і з 29 красавіка па 1 мая ў кінатэатры velcom cinema.

Ідэя праекта па перакладзе і агучванні фільмаў на беларускай мове належыць кампаніі "Кінаконг". Чым даўжэй існуе ідэя перакладаць сусветныя кінахіты на беларускую мову, тым больш становіцца жадаючых прыняць удзел у рабоце над новымі рэлізамі. На гэты раз акцёрскі склад (Павел Харланчук, Святлана Цімохіна, Алесь Малчанаў, Дзмітрый Бейнарт-Саладуха) папоўніўся зоркамі беларускага шоу-бізнесу ў асобе тэлевядучага Яўгена Перліна, музыкантаў Аляксандра Памідорава і Паліны Цімохінай, лідара групы NAVIBAND Арцёма Лук'яненкі. Менавіта іх галасамі будзе агучана незвычайная гісторыя офіснага служачага Уолтэра Міці (Бен Стылер). Дні Уолтэра падобныя паміж сабой. Міці марыць пра подзвігі, у той час як на рабоце і ў жыцці яму не вельмі шанцуе. Аднойчы да яго ў рукі трапляе таямнічая плёнка ад старога сябра - фотарэпарцёра Шона (Шон Пэн), і тады Уолтэр вырашае рэзка змяніць звыклы ход жыцця.

Першыя паказы праекта "Беларускія ўік-энды" адбыліся год таму. Гледачы змаглі ўбачыць такія фільмы, як "Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб", "Маленькі прынц", "Форэст Гамп", "Жонка наглядчыка заапарка", "Кніга Ілая", "Тайна Келс". Фільм-прыгоды "Таемнае жыццё Уолтэра Міці" ў беларускім агучванні падрыхтаваны пры падтрымцы velcom.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі