Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 чэрвеня 2016, 18:08

Святлоў: у сферы культуры акцэнт будзе перанесены з матэрыяльнай базы на канкрэтнага чалавека

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сферы культуры акцэнт будзе перанесены з матэрыяльнай базы на канкрэтнага чалавека, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Барыс Святлоў, каменціруючы асноўныя пасылы праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

"Культура - гэта тое, як мы жывём і дыхаем, пра яе не трэба шмат гаварыць. Неабходна проста правільна расстаўляць акцэнты ў кожным часавым адрэзку, што і робіцца на Усебеларускім сходзе. Прэзідэнт адзначыў, што ў нас у краіне створана добрая матэрыяльная база ў сферы культуры, і гэта сапраўды так. Паглядзіце, колькі было ўкладзена грошай за мінулую пяцігодку ў ходзе рэалізацыі праграмы "Культура Беларусі", - адзначыў кіраўнік ведамства. Што датычыцца музеяў, тэатраў, рэстаўрацыі і рэканструкцыі гістарычных помнікаў, створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, падкрэсліў ён.

"Цяпер для нас галоўнае - перанесці акцэнт з матэрыяльна-тэхнічнай базы на канкрэтнага чалавека, на раскрыццё творчых сіл кожнага з членаў нашага грамадства. Гэта якраз той вялікі рэсурс, патэнцыял, які да канца не рэалізаваны. Яго трэба правільна задзейнічаць", - упэўнены Барыс Святлоў.

Міністр таксама звярнуў увагу, што ў бліжэйшыя гады сфера культуры пастараецца павялічыць долю самастойна заробленых грашовых сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі