Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2016, 16:17

Святлоў: у Год культуры неабходна папулярызаваць беларускую культуру за межамі краіны

5 лютага, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. У Год культуры неабходна актыўней папулярызаваць беларускую культуру за межамі краіны. Такое меркаванне выказаў сёння на выязной калегіі Міністэрства культуры Беларусі кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.

Паводле яго слоў, беларуская культура дастойна прадстаўлена на мерапрыемствах як у краіне, так і за мяжой. Пры гэтым Барыс Святлоў адзначыў высокі ўзровень прафесіяналізму нацыянальных калектываў. Яркімі падзеямі мінулага года сталі "Харавое веча", "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), "Славянскі базар у Віцебску", фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і многія іншыя мерапрыемствы.

На думку міністра, не павінны заставацца ўбаку і калектывы з рэгіёнаў. Многія з іх прадстаўляюць цікавыя творчыя праекты, якія могуць атрымаць не толькі мясцовую аўдыторыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі