Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лютага 2017, 12:24

Святлоў: творчасць Фінберга - прыклад высокага прафесіяналізму

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг сваёй шматгадовай творчасцю паказвае прыклад высокага прафесіяналізму і працаздольнасці. Аб гэтым заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, віншуючы з 70-годдзем легендарнага маэстра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Барыс Святлоў зачытаў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Міністр культуры ўручыў Міхаілу Фінбергу дыплом V Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" "За ўклад у развіццё эстраднага музычнага мастацтва Беларусі" (у час правядзення цырымоніі ўручэння прэміі маэстра са сваім калектывам знаходзіўся за межамі Мінска).

Міністр культуры расказаў журналістам аб сваім знаёмстве з калектывам пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга: у той час аркестр працаваў у Мінскім цырку. Маэстра стварыў аркестр, які стаў у сістэме цыркаў краіны лепшым па майстэрстве. Памятае Барыс Святлоў і рэпетыцыі калектыву на "Славянскім базары ў Віцебску".

Паводле слоў міністра, практычна кожны дзень Міхаіл Фінберг трымае своеасаблівую справаздачу, расказваючы аб стварэнні новых і плануемых канцэртных праграмах і выступленнях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі