Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 ліпеня 2016, 16:18

Святлоў падтрымлівае ідэю прысваення Нацыянальнаму аэрапорту імя Францыска Скарыны

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідэю аб прысваенні Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам - імёны выдатных дзеячаў мастацтваў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў лічыць вартай увагі. Такое меркаванне кіраўнік ведамства выказаў карэспандэнту БЕЛТА.

Больш таго, паводле яго слоў, гэту ідэю Міністэрства культуры не толькі падтрымлівае, але ўжо накіравала неабходныя звароты ў адпаведныя дзяржаўныя структуры.

"Такая ініцыятыва агучана не ўпершыню, яна з'явілася некалькі гадоў таму, але рэалізацыя яе ў Год культуры была б сімвалічнай", - адзначыў Барыс Святлоў.

Як паведамлялася, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў прапанаваў прысвоіць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам - імёны выдатных дзеячаў мастацтваў. Такі крок стане дадатковай рэкламай нацыянальнай культуры, улічваючы, што бягучы год аб'яўлены Годам культуры, а ў 2017-м Беларусь і іншыя краіны адзначаць 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра.

Практыка называння аэрапортаў у гонар вядомых дзеячаў культуры ёсць у свеце. У прыватнасці, міжнародны аэрапорт у Варшаве ў Польшчы мае імя кампазітара, буйнога прадстаўніка польскага музычнага мастацтва Фрыдэрыка Шапэна. А міжнародны аэрапорт у сталіцы Венгрыі Будапешце названы ў гонар аднаго з найвялікшых піяністаў XIX стагоддзя Ферэнца Ліста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі