Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лістапада 2016, 10:00

Святлоў адзначыў уклад журналістаў у правядзенне Года культуры

18 лістапада, Мінск /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Журналісты ўнеслі важкі ўклад у асвятленне падзей Года культуры. Такое меркаванне 17 лістапада выказаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, сустракаючыся ў Нацыянальным мастацкім музеі з удзельнікамі V Форуму маладых журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Без удзелу журналістаў Год культуры не атрымаўся б такім насычаным, ён набыў сапраўды неверагодныя маштабы. Аб падзеях, якія ў нас адбываюцца, ведаюць не толькі жыхары Беларусі, але і за мяжой. А добрых мерапрыемстваў праходзіць шмат, у тым ліку на рэгіянальным узроўні", - падкрэсліў Барыс Святлоў у час дыялогу з журналістамі.

Карэспандэнты пацікавіліся ў міністра, якое дасягненне гэтага года ён лічыць адным з галоўных. "У першую чаргу нам было важна прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу нашы нарматыўныя базы. Адна з асноўных задач, якую ставіла міністэрства, - стварэнне Кодэкса аб культуры. Ён падпісаны Прэзідэнтам і хутка ўступіць у сілу. Гэта фундаментальная праца людзей, якія працуюць у сферы культуры, у тым ліку ў вёсцы. Дакумент з'яўляецца добрай асновай для далейшай работы", - сказаў міністр.

На сустрэчы таксама было закранута пытанне эканомікі культуры. "Культура можа і павінна зарабляць сродкі самастойна. Год культуры паказаў, што гэту задачу мы вырашаем, і вырашаем даволі паспяхова. Нацыянальны мастацкі музей - яркі прыклад таго, як можна сумяшчаць камерцыйную дзейнасць, выхаваўчую работу, а таксама арганізоўваць мерапрыемствы для пенсіянераў", - падкрэсліў Барыс Святлоў.

У Мінску 17-18 лістапада праходзіць Форум маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне". Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца 130 карэспандэнтаў рэспубліканскіх і рэгіянальных газет, радыё і тэлебачання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі