Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 верасня 2019, 17:40

Свята восені ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў: бібліятэчны марафон, квесты і народныя песні

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята "Восень у Завоссі" пройдзе ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам прадаўжае добрую традыцыю і запрашае ў Год малой радзімы паўдзельнічаць у свяце "Восень у Завоссі", якое адбудзецца 21 верасня, - расказалі ў музеі. - Завоссе - месца, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч. Тут прайшло яго дзяцінства, сюды, будучы падлеткам, ён штогод прыязджаў на летнія канікулы, ляцеў закаханым студэнтам, а потым - маладым настаўнікам з Каўнаса, каб быць бліжэй да каханай Марыі Верашчака".

Свята пачнецца літаратурна-грамадскай акцыяй "Чытаем класіка", затым пройдзе "Бібліятэчны марафон", выступяць удзельнікі літаратурных суполак Баранавіцкага раёна. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі захапляльныя квесты, не абмінулі ўвагай і маленькіх наведвальнікаў, арганізаваўшы для іх гульні на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы. Госці свята змогуць азнаёміцца з работай умельцаў народнай творчасці ў "Горадзе майстроў".

"У канцэртнай праграме выступяць арт-студыя Niespodzianka аб'яднання палякаў у Беларусі, група BY CRY, этна-калектыў Vuraj. Сталічная школа танцаў "Капітэль" зробіць усё магчымае, каб кожны паспрабаваў сябе ў ролі танцора, - адзначылі арганізатары. - Кульмінацыяй свята стане "Спеўны сход" з Сержуком Доўгушавым".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі