Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лістапада 2017, 13:00

Свята "Нас з'яднала зямля Беларусі" правядуць у Віцебску

1 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Прадстаўнікі 12 нацыянальнасцей з 18 раёнаў і горада Віцебска 3 лістапада прымуць удзел у абласным свяце нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні "Нас з'яднала зямля Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Мерапрыемства ўпершыню правядуць у Віцебску на тэрыторыі Культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна". Раней (з 2001 года) яно праходзіла ў Мёрах.

У Віцебску з 12.00 будзе арганізавана работа некалькіх пляцовак. На "Смачнай" госці трапяць на прэзентацыю беларускіх страў пад дэвізам "Здаровае харчаванне - сучасны стыль жыцця". Таксама будзе прадстаўлена кухня розных нацыянальнасцей.

Яшчэ адна пляцоўка пазнаёміць з народнымі майстрамі. Акрамя ўмельцаў, якія працуюць у традыцыях беларускай народнай творчасці, тут можна будзе сустрэць прадстаўнікоў армянскай (разьба па дрэве), украінскай (вышыўка), рускай (роспіс па дрэве) і іншых культур. Адбудуцца майстар-класы, выстаўка-продаж вырабаў рамеснікаў.

Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей на Канцэртнай пляцоўцы прэзентуюць сваю нацыянальную музыку, песні, літаратурныя творы (на мове арыгінала). У тым ліку можна будзе пазнаёміцца з азербайджанскай, казахскай, польскай, рускай, украінскай, яўрэйскай культурай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі