Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 чэрвеня 2017, 17:52

Свята казахскай культуры пройдзе 17 чэрвеня ў Мінску

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята казахскай культуры "Стэпавыя напевы" ўпершыню пройдзе ў Мінску 17 чэрвеня на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Песні, танцы і абрады казахскага народа будуць прадстаўлены ў канцэртнай праграме творчага калектыву "Салтанат". У кожнага жадаючага будзе шанц пабываць у старажытным жыллі качэўнікаў - сапраўднай казахскай юрце з традыцыйным унутраным убраннем і прадметамі побыту. Пройдуць выстаўкі фатаграфій, вырабаў і малюнкаў аб Казахстане, прэзентацыі нацыянальных касцюмаў. У праграме свята - прызавыя віктарыны і танцавальны флэш-моб, а таксама майстар-клас нацыянальнай кухні. Гледачам будзе прадстаўлена нацыянальная барацьба - казахша курэс.

Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка. Для маленькіх гасцей каманда дыпламаваных хімікаў парка цудаў "Эўрыкум" пакажа неверагоднае навуковае шоу: азотнае воблака, драконаў папкорн, хімічнае марожанае, трукі і фокусы.

Магутным фіналам свята стане сімфа-рок шоу "Гісторыя Дракона", якое прадставіць рок-група CherMen.

Арганізатары мерапрыемства - Мінгарвыканкам і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Ата-мекен". Пачатак у 13.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі