Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 ліпеня 2019, 17:46

Свята беларуска-італьянскай дружбы правядуць у Мінску 13 ліпеня

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёртае свята дружбы Італіі і Беларусі правядуць у Мінску 13 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Італіі ў Беларусі.

"Гэта будзе цудоўнае мерапрыемства, неверагодны калейдаскоп падзей, каб прадставіць найлепшым чынам італьянскія традыцыі, культуру і кухню і ўмацаваць дружбу з беларускім народам, - адзначыў пасол Італіі Марыа Бальдзі. - Мы спадзяёмся паўтарыць мінулагодні поспех, калі больш як 20 тыс. чалавек наведалі наша свята".

Галоўнымі гасцямі фестывалю стануць музычная група Tributo Italiano, якая будзе забаўляць гледачоў хітамі італьянскай музыкі, дуэт мімаў-акрабатаў - удзельнікі шматлікіх праектаў на італьянскім тэлебачанні, піцаёла-акрабаты, якія выконваюць арыгінальныя нумары на мяжы спорту і кулінарнага майстэрства. Фальклорныя традыцыі Італіі на свяце прадставяць сцяганосцы з Сант-Эльпідыа-а-Марэ.

Узбагаціць афішу падзей выстаўка рэтраматацыклаў, выступленні хору імя Цітовіча, скрыпачкі Маймуны, салістаў-віртуозаў Вялікага тэатра Беларусі, а таксама мадэльнае дэфіле і шоу ад стыліста-цырульніка.

"Большая частка пешаходнай зоны будзе адведзена для продажу каронных страў італьянскай традыцыйнай кухні, але госці змогуць таксама ацаніць зоны дадатковых актывацый: майстар-класы, дзіцячую пляцоўку, выстаўкі-продажы, фотавыстаўкі і многія іншыя культурныя ініцыятывы, прадстаўленыя дзякуючы садзейнічанню школ італьянскай мовы, турыстычных агенцтваў і дзіцячай футбольнай акадэміі", - дадалі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі