Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 верасня 2016, 09:52

"Свет нябесны на зямлі" дае магчымасць убачыць гісторыю развіцця беларускага духоўнага мастацтва - Святлоў

30 верасня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Выстаўка "Свет нябесны на зямлі" дае магчымасць убачыць гісторыю развіцця беларускага духоўнага мастацтва. Такое меркаванне выказаў 29 верасня міністр культуры Барыс Святлоў у час урачыстага адкрыцця экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы гэтай выстаўцы ў нас з'явілася магчымасць убачыць гісторыю развіцця менавіта беларускага духоўнага мастацтва, якое праходзіла праз вельмі няпростыя шляхі. І менавіта праз мастацтва ішла інфармацыя аб навакольным свеце, маральных каштоўнасцях, якія былі ў простага чалавека тых часоў", - адзначыў Барыс Святлоў.

Паводле яго слоў, сіла прадстаўленай экспазіцыі яшчэ і ў тым, што яна паказвае вернутыя да жыцця нятленныя творы рэлігійнага мастацтва.

На выстаўцы "Свет нябесны на зямлі" прадстаўлены творы царкоўнага мастацтва XVII-XXI стагоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія іконы і алтарныя карціны, мастацкае ткацтва, прадметы літургіі. Гэта творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і іконы сучасных іканапісцаў, якія прадаўжаюць старажытныя традыцыі Візантыі і краін Балканскага рэгіёна.

Арганізатары таксама лічаць, што ўвагу гледачоў прыцягне раздзел, прысвечаны дзейнасці рэстаўратараў музея. Дзякуючы карпатлівай рабоце гэтых спецыялістаў адраджаюцца сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, якія знаходзяцца на мяжы знікнення.

Выстаўка будзе працаваць па 30 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі