Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лістапада 2017, 19:56

Сваячка Марка Шагала перадала ў дар пасольству Беларусі ў Ізраілі свой жывапісны твор

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў 9 лістапада сустрэўся з Ірынай Маркавай-Шагал - сваячкай выдатнага мастака, ураджэнца Віцебска, якая пражывае ў горадзе Эйлат. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі.

У час сустрэчы Ірына Маркава-Шагал перадала ў дар пасольству сваю жывапісную работу "Памяці Марка Шагала", створаную да 130-годдзя вялікага майстра, якая адлюстроўвае асноўныя матывы яго творчасці.

"Уладзімір Скварцоў падзякаваў мастачцы за карціну і праінфармаваў аб праведзеных у Беларусі ў гэтым годзе мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння знакамітага земляка - прадстаўніка мастацкага авангарда ХХ стагоддзя", - расказалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі