Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лістапада 2017, 19:08

Сучасная база "Беларусьфільма" прывабная для ўсіх кінавытворцаў - Поршнеў

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сучасная база "Беларусьфільма" прывабная для ўсіх кінавытворцаў. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі ў сувязі з завяршэннем рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" генеральны дырэктар Ігар Поршнеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Поршнеў паведаміў, што магутнасці абноўленай кінастудыі разлічаны на вытворчасць 15 ігравых фільмаў у год, што дасць магчымасць не толькі выпускаць шэсць уласных поўнаметражных карцін, але і прадастаўляць паслугі іншым заказчыкам. "Вельмі важна, што сучасная база "Беларусьфільма" з'яўляецца прывабнай для іншых кінавытворцаў. Мясцовыя спецыялісты будуць задзейнічаны ў рабоце прыезджых груп, і гэта дасць магчымасць ім таксама атрымліваць новыя ўменні, расці прафесійна", - лічыць ён.

Паводле слоў гендырэктара, плануецца павялічваць колькасць карцін сумеснай вытворчасці з частковай дзяржаўнай падтрымкай і далейшым поўным або частковым вяртаннем вытворцам (прадзюсарам) выдзеленых дзяржавай сродкаў.

На кінастудыі спадзяюцца вярнуць былую творчую атмасферу, у сувязі з гэтым "Беларусьфільм" запрашае пад свой дах прафесійных вытворцаў кіно.

Што датычыцца бліжэйшай перспектывы, Ігар Поршнеў паведаміў, што 22 лістапада міністру культуры будзе прадстаўлены план работы кінастудыі да 2020 года. У яго ўвойдуць разнажанравыя карціны, разлічаныя на гледачоў рознага ўзросту.

Гендырэктар дадаў, што кінастудыя, нягледзячы на рэканструкцыю, не спыняла работу, працэс кінавытворчасці прадаўжаўся. Гледачы мелі магчымасць у дні Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" убачыць карціны з ліку апошніх: новую работу Вячаслава Нікіфарава "Тум-Пабі-Дум", альманах дэбютных работ маладых рэжысёраў "Мы". Цяпер у запуску яшчэ адзін альманах, куды ўвойдуць чатыры навелы маладых рэжысёраў, гэта будзе другі такі зборнік.0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі