Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лютага 2018, 11:46

Сто твораў кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя ўключае зборнік "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы"

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборнік "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы" ўключае творы 100 кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Аб гэтым паведаміў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, зборнік дае чытачам унікальную магчымасць убачыць Кітай, даведацца аб думках і перажываннях людзей, якія жывуць у сучасную эпоху. Гэта замалёўкі, што раскрываюць простыя бытавыя падрабязнасці, даюць магчымасць азнаёміцца з традыцыямі кітайскага народа. "Упэўнены, гэта кніга дазволіць беларускім сябрам зразумець менталітэт кітайскага народа, выкліча сімпатыю да літаратуры КНР, унясе свой уклад ва ўмацаванне дружбы паміж намі", - сказаў ён.

Зборнік створаны лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы паэтам-перакладчыкам Міколам Мятліцкім. У ім прадстаўлены творы перыяду станаўлення сучаснага Кітая, эканамічна трывалага і духоўна акрыленага, вядомага сваімі істотнымі дасягненнямі народам усяго свету. Сярод аўтараў анталогіі - Хуан Цзуньсянь, Су Маньшу, Лю Дабай, Чжу Цзыцін, Вэнь Ідо і інш.

Як сказаў Мікола Мятліцкі, яму хацелася паказаць беларускаму чытачу духоўнае багацце кітайскай літаратуры. Як аўтар і перакладчык ён разумеў, што вельмі важна тонка, не закрануўшы інтарэсы, перадаць усе фарбы твораў. "Спадзяюся, што кожны, хто прачытае гэту кнігу, зразумее Кітай глыбей", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі