Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 верасня 2017, 17:09

Статут ВКЛ 1588 года з Латвіі прадставяць на выстаўцы ў Мінску

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальны экзэмпляр Статута ВКЛ 1588 года з Латвіі, які раней не дэманстраваўся ў Беларусі, сёння прыбудзе ў Мінск, а ў бліжэйшы час стане даступным для шырокай публікі на міжнароднай выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведаміў БЕЛТА намеснік дырэктара НББ Аляксандр Суша.

Паводле яго слоў, выданне з'яўляецца ўнікальным і вельмі цікавым. Некалькі лістоў у пачатку кнігі з-за актыўнага выкарыстання былі страчаны, але па-майстэрску адноўлены перапісчыкам у рукапісным выглядзе. Фактычна на кожнай старонцы Статута прысутнічаюць рукапісныя паметкі, заўвагі, дапаўненні, падкрэсліванні, што сведчыць аб яго вельмі актыўным выкарыстанні.

Да Статута прыплецена славутае выданне Трыбунала ВКЛ 1586 года - вельмі рэдкае і каштоўнае выданне, першая беларуская друкаваная кніга прававога характару.

Міжнародная выстаўка "Францыск Скарына і яго эпоха" будзе ўрачыста адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 14 верасня ў час міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", а з 15 верасня стане даступнай для шырокай публікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі