Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2019, 11:19

Стартаваў продаж білетаў на "Лістапад"

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У продажы з'явіліся першыя білеты на ХХVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", паведамілі БЕЛТА арганізатары форуму.

У касе кінатэатра Silver Screen у Galileo і на сайце silverscreen.by ўжо можна купіць білеты на фільмы Асноўнага конкурсу дакументальнага кіно і пазаконкурсныя секцыі дакументальнага кіно. Сёння ў продажы з'явяцца білеты і ў касе "Цэнтральнага" на сеансы Асноўнага конкурсу ігравога кіно і "Маладосці на маршы".

У бягучым годзе адной з фестывальных пляцовак упершыню стаў кінатэатр Silver Screen у ГЗЦ Galileo. Там пройдуць паказы Асноўнага конкурсу дакументальнага кіно і пазаконкурсных секцый: "Лаўрэаты фестываляў", "Мая сям'я і іншыя звяры", "Пра любоў", "Вечар польскага дакументальнага кіно", "Кіно пра кіно", "МузыкаДок", "Гістарычныя хронікі", "Кінаархіў. Фільмы, якіх магло не быць". У праграме "Лістапада" таксама ёсць праграмы, якія аб'ядноўваюць ігравое і дакументальнае кіно: "Артстрым", "Без пяці хвілін "Оскар", "Жаночыя гісторыі". Неігравыя карціны з гэтых секцый таксама пакажуць у Silver Screen у Galileo".

Білеты на цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю ў кінатэатры "Масква" з'явяцца ў касах 21 кастрычніка.

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада пад слоганам "Да радасці". Яго заснавальнікамі выступаюць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі