Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2017, 11:33

Сталінская архітэктура Беларусі тоіць вялікі патэнцыял па прыцягненні турыстаў - мастацтвазнавец

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталінская архітэктура Беларусі тоіць вялікі патэнцыял па прыцягненні замежных турыстаў. Такое меркаванне выказаў на прэзентацыі кнігі аб архітэктуры савецкага перыяду Мінска яе аўтар доктар гісторыі мастацтва з Францыі Фаб'ен Бела, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падрыхтоўка праекта выдання аб архітэктуры савецкага перыяду стала для мастацтвазнаўца захапляючай справай. Фаб'ен Бела падзяліўся шэрагам адкрыццяў, якія змог зрабіць у час работы над кнігай "Сталінская архітэктура Беларусі". На яго думку, многія будынкі ў Мінску могуць прыцягнуць французскіх, італьянскіх турыстаў, а таксама жыхароў іншых еўрапейскіх краін, паколькі сёння тэма архітэктуры савецкага перыяду прывабная для іх.

Гэта другая кніга аўтара, якая расказвае аб архітэктуры савецкага перыяду. Першай стала выданне аб горадзе Тальяці. Яно было настолькі паспяховым, што з боку выдаўца ўзнікла цікавасць стварыць яшчэ адну кнігу. Выбар прыпаў на сталіцу Беларусі. Ужо сёння выданне перакладзена на рускую мову, аднак для выпуску яго на паперы неабходны сродкі ў памеры 12 тыс. еўра. Цяпер пытанне аб публікацыі вырашаецца.

На думку Фаб'ена Бела, публікацыя такой кнігі дасць магчымасць змяніць імідж Мінска ў вачах еўрапейцаў. Аб'ектамі інтарэсу замежных гасцей могуць стаць будынкі Дома Саветаў (Савета Міністраў), Вялікага тэатра оперы і балета, Нацыянальнай акадэміі навук, ГУМа, Трактарнага завода і інш. У іх трэба было б арганізоўваць экскурсіі. Архітэктура многіх з гэтых будынкаў, напрыклад, ГУМа, пераклікаецца з архітэктурай у Францыі, і гэта не можа не прыцягнуць увагу французаў. Праспект Незалежнасці таксама дастойны самай шырокай увагі замежных гасцей, перакананы ён.

Наступным праектам мастацтвазнаўца стане кніга аб архітэктуры Варшавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі