Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2016, 19:59

"Спявак сусвету" Надзея Кучар выступіць у Вялікім тэатры Беларусі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальніца тытула "Спявак сусвету" беларуска Надзея Кучар будзе спяваць у Вялікім тэатры Беларусі ў оперы "Царская нявеста" 8 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета Беларусі.

У оперы Мікалая Рымскага-Корсакава Надзея выканае партыю Марфы. Менавіта з ёю выканаўца пачынала выступаць на опернай сцэне ў 2007 годзе. Тады яна выконвала партыю Марфы ў оперы "Царская нявеста" ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі.

Беларуска Надзея Кучар выйграла мінулым летам прэстыжны міжнародны конкурс оперных спевакоў Бі-бі-сі ў Кардыфе "Спявак сусвету", стаўшы лепшай сярод 20 найбольш шматабяцальных оперных спевакоў, якіх да гэтага адбіралі з 350 кандыдатаў з усяго свету. На прэстыжным конкурсе артыстка прадстаўляла Беларусь.

Надзея нарадзілася 18 мая 1983 года ў Мінску. Яна выпускніца аддзялення музыказнаўства Мінскага музычнага вучылішча імя М.І.Глінкі, якое скончыла з адзнакай. Затым прадоўжыла вучобу ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі, дзе ў 2011-м скончыла аддзяленне сольных спеваў. Надзея Кучар - лаўрэат конкурсу вакалістаў міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа" (Беларусь), конкурсаў Бібігуль Тулегенавай (Казахстан), Ірыны Багачовай і "Залатая маска" (Расія), уладальніца Гран-пры і прыза глядацкіх сімпатый міжнароднага конкурсу вакалістаў у Нідэрландах.

Надзея Кучар з'яўляецца салісткай Пермскага тэатра оперы і балета. У 2009 годзе выступала на сцэне Міхайлаўскага тэатра Санкт-Пецярбурга. Першы сольны канцэрт дала ў 2010 годзе ў Пекінскай канцэртнай зале. Выступае ў тэатрах Еўропы, Чылі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі