Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 студзеня 2016, 14:28

Спявачка Венера: Год культуры для Беларусі - магчымасць даведацца больш аб сваёй музыцы, сваёй гісторыі

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Год культуры для Беларусі - магчымасць даведацца больш аб сваёй музыцы і гісторыі. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА спявачка Венера.

"Для Беларусі Год культуры - гэта час даведацца больш аб сваіх традыцыях, сваёй гісторыі, паэзіі, мастацтве, музыцы. У пагоні за прыбыткам людзі сталі забываць аб прыгажосці, любові і разуменні, аб увазе адзін да аднаго, аб бескарыслівасці. А прыцягненне ўвагі да культуры дапаможа людзям далучыцца да прыгожага, - упэўнена Венера. - Спадзяюся на ўважлівае стаўленне кіраўніцтва краіны да новых старт-апаў творчых асоб, якія спрабуюць сябе ў розных сферах мастацтва. Што датычыцца асабіста мяне, я спрабую сябе ў сферы моды, стылю, іміджу. Гэта блізка мне з дзяцінства".

Венера прызналася, што ад 2016 года чакае новых праектаў, ідэй, здзяйсненняў і, вядома, новых хітоў.

"Усім беларусам у новым годзе жадаю ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. А вось для ўсёй планеты ў цяперашні неспакойны час хацелася б пажадаць міру", - дадала спявачка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі