Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 чэрвеня 2016, 11:45

Спектакль "Пясняр" пра Уладзіміра Мулявіна паказалі ў Маскве

16 чэрвеня, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Спектакль "Пясняр", пастаўлены да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна, быў прадстаўлены 15 чэрвеня ў Маскве. Паказ нашумелай пастаноўкі адбыўся ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спектакль ужо два гады з поспехам ідзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, творчы калектыў якога ў 2015 годзе ўдастоены спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта гісторыя пра сучасніка, выдатнага музыканта, народнага артыста СССР, заснавальніка і нязменнага кіраўніка легендарнага ансамбля "Песняры" пастаўлена заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Валянцінай Ераньковай па п'есе маладога драматурга Васіля Дранько-Майсюка. У спектаклі гучаць песні з рэпертуару ансамбля "Песняры" ў выкананні трупы тэатра.

Паказ спектакля "Пясняр" быў уключаны ў праграму "Беларускіх сезонаў у Маскве", якія праходзяць у расійскай сталіцы напярэдадні Дзён культуры Беларусі ў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі