Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 чэрвеня 2016, 19:01

"Славянскі базар" у гэтым годзе павінен выйсці амаль на поўную самаакупнасць - Святлоў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагназуюць практычна поўны выхад яго на самаакупнасць. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

"Мы аптымістычна настроены на тое, што фестываль без прамой дзяржаўнай падтрымкі павінен выйсці практычна на самаакупнасць. У гэтым годзе вельмі рана пачаты продаж білетаў на мерапрыемствы свята мастацтваў,цэнтралізаванай падтрымкі мы не просім і будзем максімальна абыходзіцца за кошт сродкаў, заробленых рэкламай, за кошт спонсараў, продажу білетаў і г.д.", - сказаў Барыс Святлоў.

Міністр культуры дадаў, што мае намер наведаць першую рэпетыцыю ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў "Віцебск-2016", калі 21 малады выканаўца з розных краін свету пачне працаваць над конкурснымі кампазіцыямі з Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі