Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лютага 2018, 15:34

Сістэма падрыхтоўкі кадраў у сферы культуры патрабуе пастаяннага абнаўлення - Жарко

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма падрыхтоўкі кадраў у сферы культуры патрабуе пастаяннага абнаўлення, заявіў на падагульняючай калегіі Міністэрства культуры намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы захавалі сістэму мастацкай і музычнай адукацыі на ўсіх узроўнях. Маем добрую базу ў навучальных установах, педагогаў. Але сёння трэба ставіць пытанне не аб колькасці, а аб якасці падрыхтоўкі", - сказаў Васіль Жарко.

Віцэ-прэм'ер даручыў Міністэрству культуры прааналізаваць пытанні падрыхтоўкі кадраў. "Я не заклікаю непрадумана скарачаць установы і спецыяльнасці, але трэба лічыць кожны рубель і атрымліваць аддачу", - адзначыў ён. Ведамству неабходна прааналізаваць пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне цяпер і на перспектыву, тэрміны навучання, якія, на думку віцэ-прэм'ера, завышаны.

Васіль Жарко закрануў таксама пытанне замацавання кадраў на месцах. Каля 30 працэнтаў маладых спецыялістаў не застаюцца працаваць пасля заканчэння тэрміну размеркавання. У мінулым годзе на мэтавую падрыхтоўку ў сярэднія навучальныя ўстановы прыняты толькі 122 чалавекі, а гэта 9 працэнтаў ад агульнай колькасці паступіўшых у каледжы культуры. З трох вышэйшых навучальных устаноў культуры толькі Універсітэт культуры прыняў 9 мэтавікоў. У бягучым годзе неабходна выправіць гэту сітуацыю, дадаў ён.

Закраналася тэма работы з таленавітай моладдзю. У краіне створаны банк даных таленавітай моладзі, у якім амаль 1 тыс. 600 таленавітых маладых людзей, якія з'яўляюцца кадравым патэнцыялам галіны. Пры гэтым моладзь часта застаецца незапатрабаванай, а становіцца вядомай у суседніх краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі