Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 студзеня 2017, 11:26

Сімфанічны аркестр Вялікага тэатра Беларусі вязе ў Германію праграму з музыкай кіно

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з 12 студзеня адпраўляецца на гастролі ў Германію з турам, у праграме якога музыка кампазітара Джона Уільямса з вядомых кінафільмаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

Гастролі прадоўжацца па 27 студзеня. Беларускіх музыкантаў чакаюць у буйнейшых гарадах Германіі - Берліне, Штутгарце, Кёльне, Лейпцыгу. Аркестр прадставіць нямецкім слухачам музыку з такіх фільмаў, як "Супермен", "Іншапланецянін", "Парк Юрскага перыяду", "Спіс Шындлера", "Зорныя войны", "Гары Потэр", "Скрыпач на даху".

Як адзначыў загадчык трупы аркестра Дзмітрый Гарбачук, такія праграмы - музыка кіно - карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў еўрапейскага гледача, таму ў зале ніколі не бывае свабоднага месца. На гэты раз музыканты дадуць канцэрты на арэнах, разлічаных на 10-15 тыс. гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі