Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 чэрвеня 2018, 16:36

Сімфанічны аркестр Брэсцкага драмтэатра завершыць сезон канцэртам пад адкрытым небам

20 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (БАТД) 24 чэрвеня завершыць сезон канцэртам пад адкрытым небам пад назвай "Залатая калекцыя сусветных шлягераў", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны дырыжор аркестра Аляксандр Сасноўскі.

У такім фармаце сімфанічны аркестр выступіць перад публікай упершыню. У тэатральным дворыку ўстановяць сцэну і сядзенні, зробяць танцпол. Разам з брастаўчанамі сваім выкананнем меламанаў парадуюць удзельнікі канцэртнага аркестра "Няміга".

Праграма разлічана на паўтары гадзіны. У прыватнасці, будзе гучаць музыка груп Queen, АВВА, Фрэнка Сінатры, Астара П'яцолы, Эніа Марыконе, Эндру Лойда Уэбера, Генры Манчыні. "Мы выбралі кампазіцыі з замежных кінафільмаў, прагучаць таксама творы беларускага кампазітара Яўгена Глебава, будзе шмат музыкі лаціна. Думаю, слухачам спадабаецца, будзе складана ўтрымацца ад танцаў", - адзначыў Аляксандр Сасноўскі.

Канцэртам пад адкрытым небам сімфанічны аркестр Брэсцкага драмтэатра развітаецца з аматарамі музыкі да восені. Пры гэтым калектыў ужо цяпер рыхтуе новую праграму. Так, у канцы верасня пачнецца музычны марафон да тысячагоддзя Брэста. Плануецца, што яго першы канцэрт будзе прысвечаны кампазітарам - ураджэнцам Брэсцкай вобласці, у тым ліку Уладзіміру Солтану, Васілю Кандрасюку.

Афіцыйна новы музычны сезон у Брэсце адкрыецца 2 кастрычніка. У гэты дзень сімфанічны аркестр БАТД выканае музыку нарвежскага кампазітара і піяніста Эдварда Грыга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі