Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 снежня 2017, 15:42

Шэсць аўтараў сталі пераможцамі конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць аўтараў сталі пераможцамі конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Пераможцы атрымалі права пастаноўкі спектакляў на аснове сваіх рэжысёрскіх эксплікацый у тэатрах у тэатральных сезонах 2017-2018 або 2018-2019 гадоў.

Журы назвала пераможцамі Карыну Рыбак - аўтарскі праект "Музыка вуліц", Алену Сілуціну - аўтарскі праект "Сабакі", Рамана Падаляку - праект "Радзіва Прудок. Дзённік А.Горвата", Дзмітрыя Цішко - праект "Ураджай" Паўла Пражко, Алега Кірэева - праект "Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса" Льюіса Кэрала, Дар'ю Марчанка - праект "Скрыпкі часам..." Франсуазы Саган.

Усяго на конкурс рэжысёрскіх эксплікацый, які праводзіўся ў мэтах выяўлення і падтрымкі таленавітых рэжысёраў, выяўлення і падтрымкі найбольш цікавых ідэй у сцэнічным мастацтве, было пададзена 20 заявак.

Фінансаванне пастановак пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Беларусі.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі