Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 ліпеня 2018, 13:00

Серыя кніг "Асобы" - своеасаблівае выкладанне навейшай гісторыі Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біяграфічная серыя кніг "Асобы" падае навейшую гісторыю Беларусі праз асобы. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі дырэктар выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" Мікалай Супрановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Персаналіі кніг гэтай серыі - знакавыя для краіны асобы. "Усе яны магутныя ў творчым і інтэлектуальным плане людзі, якія вельмі сканцэнтраваны на служэнні сваёй радзіме, якія ствараюць гісторыю. Гэта своеасаблівае выкладанне навейшай гісторыі сучаснай Беларусі", - лічыць Мікалай Супрановіч.

Першая кніга серыі "Віктар Парфёнаў: пакланіся травінцы. Экспедыцыі ў жыццё акадэміка" (аўтар Уладзімір Ліпскі) выйшла ў 2014 годзе. Сёння серыя налічвае шэсць кніг, рыхтуюцца да выхаду ў свет яшчэ тры. У серыі створаны жывыя партрэты беларускіх сучаснікаў, у ліку якіх акадэмік Віктар Парфёнаў, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, знакамітыя аграрыі Рыгор Бабчанок і Аляксей Скакун, воін-інтэрнацыяналіст і контрразведчык Уладзімір Гаркавы, першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Кожнае выданне - гэта шматгранны партрэт асобы, жыццё і дзейнасць гэтых герояў з'яўляюцца прыкладам і арыенцірам для маладога пакалення беларусаў.

Цяпер у рабоце кнігі пра былога начальніка крымінальнага вышуку горада Мінска Віктара Пякарскага, вядомую беларускую паэтэсу Раісу Баравікову, кіраўніка апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятра Віцязя.

Пра жыццё герояў кніг на рускай і беларускай мовах расказваюць значныя дзяржаўныя дзеячы, калегі, родныя і блізкія людзі, журналісты.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі