Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Саўмін скарэкціраваў дзяржпраграму "Культура Беларусі"

Культура 15.12.2017 | 12:15

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарэкціравана дзяржаўная праграма "Культура Беларусі". Пастановай ад 12 снежня 2017 года нумар 950 Савет Міністраў унёс змяненні ў дзяржпраграму "Культура Беларусі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Пастановай зацверджана новая рэдакцыя главы 7, якая ўстанаўлівае фінансавае забеспячэнне рэалізацыі дзяржпраграмы. Дакументам прадугледжана змяншэнне аб'ёмаў фінансавання. Памер сродкаў, што выдзяляюцца на рэалізацыю дзяржпраграмы, складзе Br2 млрд 945 млн 757 тыс. 382,44, (раней Br2 млрд 980 млн 49 тыс. 665,31).

З рэспубліканскага бюджэту прадугледжана Br502 млн 125 тыс. 465 (раней - Br502 млн 126 тыс. 215); з мясцовых бюджэтаў - Br1 млрд 890 млн 510 тыс. 457,37 (раней - Br1 млрд 956 млн 588 тыс. 673,11); уласных сродкаў арганізацый - Br553 млн 121 тыс. 460,07 (раней - Br521 млн 334 тыс. 777,2).

У новай рэдакцыі таксама выкладзены наступныя дадаткі: звесткі аб зводных мэтавых паказчыках, што характарызуюць мэты Дзяржаўнай праграмы, аб мэтавых паказчыках, якія характарызуюць задачы падпраграм, і іх значэннях; фінансавае забеспячэнне рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы; комплекс мерапрыемстваў падпраграмы "Спадчына"; комплекс мерапрыемстваў падпраграмы "Мастацтва і творчасць"; комплекс мерапрыемстваў падпраграмы "Архівы Беларусі"; комплекс мерапрыемстваў падпраграмы "Беларусы ў свеце".

Дакумент уступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" была зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 4 сакавіка 2016 года нумар 80. Яна накіравана на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці і традыцый; актыўнае ўключэнне грамадзян Беларусі ў культурнае жыццё краіны, рэалізацыю творчага патэнцыялу нацыі; забеспячэнне якаснага фарміравання, захаванасці і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь як часткі інфармацыйнага рэсурсу краіны; садзейнічанне захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.