Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 жніўня 2016, 09:00

Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі

29 жніўня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі. Юны выканаўца стаў пераможцам фіналу нацыянальнага адбору на папулярным міжнародным песенным конкурсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За права выйсці на сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" ад нашай краіны на прэстыжным музычным форуме на Мальце змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве групы.

Лідар вызначыўся шляхам адначасовага галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Песня Сашы "Музыка маіх перамог" аб яго імкненні знайсці сябе ў музыцы, аб тым, што ён хацеў бы прысвяціць сваё жыццё музыцы і сцэне, пакінуць свой след - змагла заваяваць сэрцы ўсіх прысутных і вывела яго на першае месца.

Артыст атрымаў сімвал нацыянальнага адбору - хрустальны мікрафон. У мінулым годзе яго першым уладальнікам стаў Руслан Асланаў. Аб з'яўленні памятнага знака для пераможцы нацыянальнага адбору паклапаціліся спонсары.

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, Саша Мінёнак спявае з 8 гадоў, займаецца ў Заслужаным калектыве Беларусі, тэатры эстраднай песні "Хвiлiнка" ДК МАЗ. На сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" ён выйдзе са сваім дэвізам "Ніколі не здавацца, ісці наперад да пастаўленай мэты, верыць у сябе!".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі